У нядзелю ў Беларусі будуць дажджы і да +26
13.06.2020 14:35
—
Разное

Лета ў Беларусі / Еўрарадыё
У нядзелю, 14 чэрвеня, у Беларусі будзе пераважаць воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, днём у асобных раёнах — моцныя дажджы і навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні, усходні парывісты, месцамі — моцны парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць +11 ... + 17, днём будзе + 15... +21. Па паўднёвым усходзе ноччу прагназуецца 18... +19 цяпла, днём — +22... +26.