У Гродзенскім раёне ў бальніцу прывезлі адразу 6 мужчын з апёкамі
11.06.2020 18:16
—
Разное

На месцы здарэння / @skgovby
11 чэрвеня ў Гродзенскім раёне ў бальніцу прывезлі адразу 6 мужчын з апёкамі рознай ступені цяжкасці. Там ім аказалі меддапамогу. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, яны пацярпелі падчас здарэння на тэрыторыі электрападстанцыі ў аграгарадку Гожа. Там часткова разбурылася цагляная прыбудова сінхроннага кампенсатара. Рабочыя якраз выконвалі рамонтныя працы ў падвале.
На месцы працавалі следчыя, эксперты, ратавальнікі, прадстаўнікі інспекцыі працы. Прычына здарэння яшчэ высвятляецца.
Прэс-служба МНС дадае, што здарэнне адбылося на тэрыторыі падстанцыі "Гродна" філіі Гродзенскіх электрычных сетак.