Да +34 будзе ў Беларусі 11 чэрвеня
10.06.2020 12:59
—
Разное
11 чэрвеня ў Беларусі будзе пякотна / БЕЛТА
У чацвер, 11 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы пераважна па захадзе краіны, а ўздень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы прагназуецца 16-21 вышэй за нуль, удзень будзе +28...+34. Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі.