В архитектурном ансамбле Миорщины роль каждого важна

Источник материала:  
09.06.2020 — Разное
>

В архитектурном ансамбле Миорщины роль каждого важна Чысты, камфортны, эстэтычны, сучасны – такім крытэрыям павінен адпавядаць кожны куточак райцэнтра, Дзісны, сельскіх населеных пунктаў раёна, незалежна ад колькаснага складу насельніцтва. Гэта прадугледжана Планам мерапрыемстваў, зацверджаным сёлета ў лютым на сумесным пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў і райвыканкама. Да 15 чэрвеня трэба забяспечыць яго поўнае выкананне.

Прыбіраць падведамныя тэрыторыі, а разам з тым дабівацца агульнага парадку магчыма пры комплекснай арганізацыі работ прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, домаўладальнікаў. Усім варта звярнуць увагу на фасады будынкаў, падмайстраваць ганкі, цокалі, агароджы. Эстэтычна павінны выглядаць банеры, шыльды. Прыгожыя парадныя ўваходы, калі аформлены кветкавымі кампазіцыямі. Ёмістасці з імі і сметніцы, асвежаныя яркімі фарбамі, гарманічна дапоўняць ансамбль. Цудоўны спосаб пераўтварыць тэрыторыю – азеляніць туямі ці іншымі дрэўцамі, упрыгожыць малымі архітэктурнымі формамі. У афармленні тэрыторый любыя дэталі важныя.


Па пытаннях навядзення парадку на зямлі, санітарнай ачыстцы можна звяртацца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама па адрасе: г. Міёры, вул. Дзяржынскага, 17, каб. 25. Тэлефон для даведак 5 19 80.

Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

Падрыхтавала Наталія СТАНКЕВІЧ.

←Выпускникам специализированного лицея МВД вручили аттестаты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика