Раніцай 9 чэрвеня ліквідавалі пажар на МТЗ

Источник материала:  
09.06.2020 10:27 — Разное
Раніцай 9 чэрвеня ліквідавалі пажар на МТЗ
Пажар на МТЗ / mchs.gov.by

Раніцай 9 чэрвеня ратавальнікі ліквідавалі пажар на Мінскім трактарным заводзе. На прадпрыемстве ў прэсавым цэху адбылося загаранне фарбавальнай камеры і даху будынка. Як паведамляе прэс-служба МНС, здарэнне адбылося пасля 9-й гадзіны. На месца прыбылі дзве аўтацыстэрны ратавальнікаў. Плошча ўзгарання складала каля 60 квадратных метраў. Ужо праз паўгадзіны яго ліквідавалі.

Ніхто з людзей не пацярпеў, а эвакуацыя не праводзілася. Спецыялісты высвятляюць, што ж магло стаць прычынай узгарання.

←«Покупал семиместный минивэн, а получил грузовой фургон». Чем это плохо и что теперь делать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика