У Беларусі на 8 чэрвеня выздаравелі і выпісаны 23 880 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Зарэгістравана 48630 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго было праведзена 632 993 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерла 276 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
БелТА.