Ад агнястрэльнай раны загінуў беларускі вайсковец

Источник материала:  
08.06.2020 18:27 — Разное
Ад агнястрэльнай раны загінуў беларускі вайсковец
Беларускае войска / mil.by

8 чэрвеня ў беларускім войску ад агнястрэльнай раны загінуў шараговец, паведамляе ў сваім Telegram-канале прэс-служба Мінабароны. 

21-гадовы шараговец С. Валошын служыў у зенітнай ракетнай брыгадзе. Па службе меў станоўчую характарыстыку.

"Абставіны здарэння ў цяперашні час высвятляюцца камісіяй Мінабароны сумесна са Следчым камітэтам", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Мінабароны выказала спачуванні родным і блізкім шарагоўца.

←В БГК им. Мешкова новый игрок из России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика