Новый состав Парламента 4 июня назначил Президент Беларуси

Источник материала:  
05.06.2020 — Разное
>

Новый состав Парламента 4 июня назначил Президент Беларуси 4 чэрвеня Прэзідэнт Беларусі прызначыў новы склад урада.

Прэм'ер-міністрам стаў Раман Галоўчанка, які да гэтага часу займаў пасаду старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. Ён мае вялікі вопыт работы на розных пасадах, у тым ліку на дыпламатычнай службе, ведае, як весці перагаворы, узначальваў ваенна-прамысловы комплекс. Але, самае галоўнае, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, гэта надзейны чалавек, якому можна давяраць.


Першым віцэ-прэм'ерам прызначаны Мікалай Снапкоў, а Аляксандр Субоцін зойме пасаду віцэ-прэм'ера. Старшынёй КДК будзе Іван Церцель. Дзмітрый Крутой пераведзены намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, а Валерый Бельскі прызначаны памочнікам кіраўніка дзяржавы.


Перамены і ў міністэрскім корпусе. Новым міністрам архітэктуры і будаўніцтва стаў Руслан Пархамовіч, міністрам інфармацыі – Ігар Луцкі, прамысловасці – Пётр Пархомчык, фінансаў – Юрый Селіверстаў, ЖКГ – Андрэй Хмель.


Дзмітрый Матусевіч узначаліць Дзяржкамітэт па маёмасці, а Дзмітрый Пантус прызначаны старшынёй Дзяржкамваенпрама.
– Сяргей Румас (былы прэм'ер-міністр. – Заўвага БЕЛТА), калі ён захоча працаваць у дзяржаўных органах і структурах, будзе працаваць. Страціць мы яго таксама не можам. Нікуды не дзенецца, працаваць будзе на краіну, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Румас, Мікулёнак пераходзяць на іншую работу. Анфімаў, Дворнік – выходзяць у адстаўку. Церахаў, Карлюкевіч, Уцюпін, Ермаловіч і Гаеў – таксама пераходзяць на іншае месца працы. Астатнія запрошаныя на нараду кіраўнікі дзяржаўных органаў захоўваюць свае пасады ў новым складзе ўрада.


Прэзідэнт Беларусі арыентаваў усіх на інтэнсіўную работу для пераадолення сучасных цяжкасцей і выклікаў.
– Мы сёння здаём экзамен. Не толькі я. І не столькі я – вы. Збяромся тут, здадзім гэты экзамен – захаваем краіну. І будзем ганарыцца тым, што час выбраў нас у гэты момант і ў гэты час. Экзамен – гэта выбары Прэзідэнта Беларусі, – рэзюмаваў беларускі лідар.

Фота для ілюстрацыі.
Па матэрыялах БЕЛТА.

←В одной из торговых сетей мойву продают почти по 12 рублей за килограмм

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика