На выходных у Беларусі чакаецца да +27 і кароткачасовыя дажджы

Источник материала:  
05.06.2020 13:24 — Разное
На выходных у Беларусі чакаецца да +27 і кароткачасовыя дажджы
Бліжэйшыя выходныя нарэшце будуць па-летняму цёплымі / БЕЛТА

6 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, днём месцамі парывісты. 

Уначы прагназуецца 10-16 вышэй за нуль, удзень будзе +20...+26.

У нядзелю, 7 чэрвеня, чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па краіне, а ўдзень на большай частцы Гродзенскай і Брэсцкай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах прагназуюцца навальніцы. Вецер будзе паўднёвай чвэрці ўмераны, пры навальніцах — парывісты.

Уначы тэрмометры пакажуць 10-17 цяпла. Удзень будзе 21-27 вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе чакаецца да +29.

←Рыба-ползун заползла в горло подростку и застряла

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика