Сёння, 5 чэрвеня, надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, у другой палове дня — дождж. Вецер — паўднёва-ўсходні — да 7 м/с. Удзень — +17…+19 °С, ноччу — +15 °С.
Субота таксама чакаецца воблачнай з праясненнямі, магчымы дождж і навальніцы. Дзённая тэмпература складзе каля 19 градусаў вышэй за нуль. Паўднёва-заходні вецер — 8 — 10 м/с, парывы — да 19. Уначы — 11…13 цяпла.
У нядзелю — пераменная воблачнасць, без ападкаў. Удзень сіноптыкі абяцаюць +21…+23 °С. Вецер — паўднёва-ўсходняга напрамку — да 9 м/с, з парывамі да 14. Ноччу — 14…16 градусаў вышэй за нуль.
8 чэрвеня спецыялісты удзень перадаюць 23…26 градусаў са знакам “+”. Вецер захавае напрамак папярэдняга дня і складзе не больш за 6 м/с. Ападкаў не прагназуецца. Уначы — 16…18 градусаў цяпла.
“НН”.