Апошні "Бяспечны LIVE": Слухаем разам анлайн-канцэрт Майкла Соўла
04.06.2020 18:36
—
Разное

"Бяспечны LIVE" #14
Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі па вечарах у нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 4 чэрвеня ў нас апошні анлайн-канцэрт пад шыльдай "Бяспечны LIVE". Для тых, хто ў доміку, заспявае Michael Soul.
Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз каранавірус? Проста далучайцеся да стрыма на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:30.
Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!