Ці будуць працаваць на Ганцаўшчыне дзіцячыя лагеры?

Источник материала:  
04.06.2020 11:08 — Разное
Ці будуць працаваць на Ганцаўшчыне дзіцячыя лагеры?

Дзіцячыя лагеры на працягу васямнаццаці дзён будуць працаваць на базе гарадскіх  і  сельскіх школ, у дзіцячых садках раёна. У адпаведнасці з патрабаваннямі Міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі ў атрадах павінна быць  не больш за 15 чалавек, усе культурна-масавыя і фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы – толькі на тэрыторыі лагера. Магчымасцю адпачыць у летніх аздараўленчых лагерах у першую змену скарыстаюцца 299 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Пры жаданні бацькоў і дзяцей аддзел па адукацыі райвыканкама гатовы арганізаваць дадатковыя змены ў ліпені – жніўні. Кошт пуцёўкі – 108 рублёў для дзяцей 6 – 10 гадоў і 113 рублёў 80 капеек для тых, каму 11 – 13 гадоў. Бацькоўская даплата складае 23 рублі і 28 рублёў 80 капеек адпаведна.

(Visited 362 times, 362 visits today)

←В Добрушском районе УАЗ протаранил и опрокинул на крышу Ford: пострадали три человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика