Дажджы на большай частцы Беларусі прагназуюць 4 чэрвеня
03.06.2020 15:40
—
Разное
Дажджы з навальніцамі чакаюцца 4 чэрвеня / БЕЛТА
4 чэрвеня ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер уначы будзе няўстойлівы слабы, удзень — паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы будзе 4-10 са знакам "плюс", удзень — ад 15 да 21 цяпла.