Памёр 15-гадовы юнак, які страціў прытомнасць ў мінскім басейне

Источник материала:  
02.06.2020 20:39 — Разное
Памёр 15-гадовы юнак, які страціў прытомнасць ў мінскім басейне
Хлопчык спрабаваў праплыць пад вадой 50 метраў, але страціў прытомнасць / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

2 чэрвеня памёр 15-гадовы юнак, які ў суботу страціў прытомнасць ў мінскім басейне, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза. Яе выканаюць спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Раніцай 30 траўня ў басейне аднаго з аздараўленчых комплексаў падлетак самастойна займаўся плаваннем. У нейкі момант адзін з наведвальнікаў заўважыў, што на дне суседняй ад яго дарожкі тоне хлопчык — ён спрабаваў праплыць пад вадой 50 метраў, але страціў прытомнасць. Мужчына паклікаў на дапамогу і нырнуў за ім. Юнака выцягнулі з вады, яму аказалі дапамогу і адвезлі ў бальніцу. Аднак выратаваць жыццё не ўдалося.

←Надаль о матчах без зрителей: Мне это не нравится, ничто не заменит ту энергетику, которую они создают

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика