У сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска адзначылі Дзень аховы дзяцей
02.06.2020
—
Разное
>
Міжнародны дзень аховы дзяцей — свята, якое закранае кожнага. Адзначалі яго і ў сацыяльна-педагагічным цэнтры г.Пінска.

Сёння тут знаходзіцца больш за дваццаць выхаванцаў. Іпакінуць іх без увагі не маглі: работнікі цэнтра падрыхтавалі для маленькіх непасед гульні, конкурсы і песні.

Госці прыйшлі не з пустымі рукамі. Будаўнічы гіпермаркет перадаў батут, а ВТБ-Банк — валейболь-ную сетку. І якое свята без салодкіх сувеніраў!

Наведаліся да дзяцей таксама дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Амельянюк і член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірына Сачкоўская. Яны пажадалі выхаванцам цэнтра, каб у іх жыцці была сям’я, каб спаўна атрымалі тое, што ім належыць, каб сталі годнымі людзьмі. І каб з твараў ніколі не знікала ўсмешка — добрая і шчырая.

Ірына ДЗЕНІСОВІЧ
Фота аўтара