Жыхар Баранавічаў страціў працу і стаў серыйным выкрадальнікам ровараў
28.05.2020 19:23
—
Разное
Грошы, атрыманыя ад продажу скрадзенага, зламыснік траціў на свае патрэбы / pixabay.com
Жыхар Баранавічаў страціў працу і стаў серыйным выкрадальнікам ровараў. Скрадзенае ён прадаваў праз інтэрнэт. Як паведамляе прэс-служба МУС, зламысніку 22 гады. Ён працаваў у адной з забаўляльных устаноў Мінска, меў добры заробак. Калі ж застаўся без працы, спрабаваў падтрымаць узровень жыцця незаконным чынам. У Баранавічах ён за некалькі дзён скраў з пад'ездаў шматпавярховых дамоў чатыры ровары, якія на сваім аўтамабілі і цягніку завёз у сталіцу. А ў Мінску малады чалавек скраў пяць ровараў, якія завёз у Баранавічы. Грошы, атрыманыя ад продажу скрадзенага, зламыснік траціў на свае патрэбы.
Мінскія і баранавіцкія міліцыянеры затрымалі хлопца ў сталіцы.