Міліцыя і медыкі гадзіну адгаворвалі мінчука, які хацеў саскочыць з даху
28.05.2020 14:11
—
Разное
У Мінску мужчына хацеў скочыць з даху шматпавярховага дома / МНС
Ставіць "куб жыцця" давялося сёння мінскім ратавальнікам у мікрараёне Уручча.
Як паведамляе ў Твітары прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, ратавальнікаў выклікалі да дома 17 на вуліцы Шугаева. Гэта шматпавярховы жылы дом. На даху будынка знаходзіўся мужчына, які хацеў скочыць наніз.
Пакуль медыкі і прадстаўнікі міліцыі ўгаворвалі яго не рабіць гэта, ратавальнікі паставілі ўнізе "куб жыцця".
"Праз амаль гадзіну мужчына спусціўся сам. Усё добра", — адзначае прэс-служба сталічнага ўпраўлення МНС.