Бліжэйшымі днямі па Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е

Источник материала:  
25.05.2020 15:45 — Разное
Бліжэйшымі днямі па Беларусі чакаецца дажджлівае надвор'е
Дажджлівае надвор'е прагназуюць у Беларусі / БЕЛТА

У аўторак, 26 траўня, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Днём у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-10 цяпла, удзень паветра прагрэецца да 16-22 вышэй за нуль.

27 траўня захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы прагназуецца +4...+10, удзень будзе 15-21 цяпла.

У чацвер, 28 траўня, воблачнае з праясненнямі надвор'е захаваецца. Уначы будзе пераважна без ападкаў, а зранку і ўдзень месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы будзе 4-10 вышэй за нуль, удзень прагназуецца +15...+21.

←ВНЕСЕНЫ ИЗМЕНЕНИЯ В РАЙОННЫЙ БЮДЖЕТ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика