Беларус нелегальна вяртаўся з заробкаў ва Украіне
25.05.2020 13:59
—
Разное

Інфармацыя для тых, хто перасякае мяжу / gpk.gov.by
Беларус нелегальна вяртаўся з заробкаў ва Украіне. 37-гадовага жыхара Баранавіцкага раёна каля 4-й гадзіны раніцы 24 траўня затрымалі беларускія памежнікі. Яго аштрафавалі на 270 рублёў, паведамляе gpk.gov.by.
Мужчына прызнаўся, што не мог легальна вярнуцца з Украіны на радзіму з-за закрытай з-за каранавіруса мяжы. Да беларускіх дыпламатаў ён вырашыў не звяртацца, а пайшоў на парушэнне. Яго заўважылі з дапамогай сістэмы відэаназірання, калі парушальнік ішоў уздоўж Белаазёрскага канала. Трывожная група яго адшукала ў лесе і затрымала.