Клумбы сапраўды бываюць самыя розныя: авальныя, квадратныя, з выкарыстаннем камнёў і сучасных матэрыялаў для ландшафтнага дызайну. Ёсць абавязковы атрыбут – кветкі. Вось толькі чамусьці растуць і цвітуць яны зараз не на усіх клумбах у райцэнтры. Няўжо не зразумела, што леташнія сухія расліны, перакапаная зямля, зелле і трава – гэта не клумба?
Сумна, што пераводзяцца «дамавітыя» гараджане, якім па сілах стварыць кветнікі ні на смех, а на заглядзенне.
Глядзіце самі. А якой павінна быць клумба — выбар за вамі.
Тэкст і фота Галіны ПУПАЧ.
(Visited 131 times, 10 visits today)