Навучэнец каледжа машынабудавання адзначаны дыпломам «За стварэнне яркіх гумарыстычных вобразаў» абласнога літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў «Адкрыццё»

Источник материала:  
21.05.2020 — Разное
>

Навучэнец Пінскага каледжа машынабудавання Арсеній Карповіч адзначаны дыпломам «За стварэнне яркіх гумарыстычных вобразаў» абласнога літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў «Адкрыццё», арганізаваннага Брэсцкім абласным аддзяленнем ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Хлопец даўно ўжо ў вольны часцікавіцца стварэннем яркіх гумарыстычных, каларытных мастацкіх вобразаў, апавядаючы пра свой родны край. Гэты конкурс стаў магчымасцю паказаць свае творчыя спробы пяра сапраўдным мастакам слова: у склад журы ўвайшлі знакамітыя пісьменнікі, журналісты, літаратуразнаўцы.

Верш «Вытанчаны густ» быў накіравана на конкурс у намінацыі «Паэтычныя творы вольнай тэматыкі» «І спеліцца ў душы Купалавае слова». Твор будзе апублікаваны на старонках літаратурнага зборніка «Адкрыццё».

Арсеній адзначае, што выкладчык роднай літаратуры В.Р.Гарагляд, яна ж намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, прывіла любоў да мастацкага слова, дапамагла правільна абраць тэму разважання пра культурна-гістарычныя каштоўнасці, что для сучаснай моладзі асабліва актуальна. Няхай стае таленту юнаму машынабудаўніку на новыя літаратурныя спробы!

Жанна ГРЫНЬКО,

метадыст УО «Пінскі ДПТК машынабудавання»

←Утонул сам, но спас сына. Звезда рестлинга погиб в океане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика