10 мая – Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь
Паважаныя жыхары і госці Пінска!
Віншуем вас з Днём Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь.
Галоўныя сімвалы нашай краіны — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, уяўленне ідэі нацыянальнага адзінства, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці нашай Айчыны.
Волей народа герб і сцяг сталі духоўнымі святынямі, якія адлюстроўваюць векавыя традыцыі, маральныя каштоўнасці, лепшыя якасці і рысы характару беларусаў.
У іх, у гэтых светлых сімвалах, у поўнай меры ўвасоблены годнасць грамадска-палітычнага строю, накіраванага на пабудову моцнай і квітнеючай Беларусі — дзяржава для народа.
У гэтае свята жадаем вам, дарагія сябры, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і творчых поспехаў ў працы. Няхай мір і дабрыня заўсёды перамагаюць на нашай зямлі, а дамы вашы будуць напоўнены радасцю і шчасцем!
Пінскі гарадскі Пінскі гарадскі
выканаўчы камітэт Савет дэпутатаў
Фото http://zorkanews.by/