Бяспечны LIVE: для тых, хто ў доміку, акустычны анлайн-канцэрт грае Nürnberg

Источник материала:  
07.05.2020 19:23 — Разное
Бяспечны LIVE: для тых, хто ў доміку, акустычны анлайн-канцэрт грае Nürnberg
"Бяспечны LIVE" #10

Еўрарадыё і "Арт Сядзіба" робяць усё магчымае, каб вы не сумавалі вечарамі ў нашыя цяжкія часы каранцінаў і самаізаляцыі. 7 траўня ў нас юбілейны, дзясяты анлайн-канцэрт з серыі "Бяспечны LIVE". Для тых, хто ў доміку, акустычны сэт грае пост-панк-гурт Nürnberg — музычнае адкрыццё 2018 года па версіі Belarus Music Live.

Каб трапіць на канцэрт, цяпер не трэба нікуды ісці. Ды і куды ты пойдзеш, калі ўсё паадмянялася праз 

каранавірус? Проста далучайцеся да стрыму на Youtube і ў Facebook. Пачатак у 20:30.

Каранавірус не пакіне нас без канцэртаў!

Папярэднія выпускі "Бяспечны LIVE": Ад Akute і "Палаца" да ANGST і Лисы!

←В Минске сотрудники радио «МИР» устроили живой концерт в студии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика