У Мазыры памёр 81-гадовы пасажыр, які бег за аўтобусам і ўпаў пад яго колы
07.05.2020 14:58
—
Разное

На месцы здарэння / gomel.mvd.gov.by
У Мазыры памёр 81-гадовы пасажыр, які бег за аўтобусам і ўпаў пад колы. Ад атрыманых цяжкіх траўмаў мужчына памёр у рэанімацыі мясцовай бальніцы. Як паведамляе прэс-служба гомельскай ДАІ, здарэнне адбылося ў сераду каля 16:35. Аўтобус МАЗ якраз ад'язджаў ад прыпынку грамадскага транспарту. Паводле папярэдняй інфармацыі, пасажыр спрабаваў дагнаць яго па тратуары, бег. Пад колы ён трапіў у раёне сярэдніх дзвярэй.
Праваахоўнікі праводзяць праверку.