Хроснаму бацьку Аўцюкоўскага фестывалю Уладзіміру Ліпскаму – 80 гадоў

Источник материала:  
06.05.2020 — Разное

Хроснаму бацьку Аўцюкоўскага фестывалю Уладзіміру Ліпскаму – 80 гадоў

Сёння юбілей адзначае Уладзімір Сцяпанавіч Ліпскі – беларускі пісьменнік, галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка» на працягу 42 гадоў, старшыня праўлення Беларускага аддзялення Савецкага дзіцячага фонду з 1988 году, пазней – прэзідэнт Беларускага дзіцячага фонду і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў.

А яшчэ Уладзімір Сцяпанавіч – хросны бацька Усебеларускага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі», які праводзіцца ў нашым раёне з 1995 году. Нагадаем, у верасні мінулага года фестываль прайшоў у 20-ты раз. У 2006 годзе Уладзіміру Ліпскаму было нададзена званне «Ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна».

Уладзімір Ліпскі з’яўляецца аўтарам публіцыстычных кніг, дакументальных аповесцей, зборнікаў прозы. У 1998 годзе свет пабачыла аповесць «Я: Праўдзівы аповяд пра твой і мой радавод», у якой на падставе архіўных і дакументальных матэрыялах расказваецца пра карані сем’яў, прозвішчаў і родавых гербаў. А праз год выйшла кніга «Мама. Малітва сына» (1999), якую пісьменнік прысвяціў стагоддзю сваёй маці. А вось матэрыялам для скрупулёзнага даследавання ў кнізе «Мы: аповесць пра нашы прозвішчы» (2006) сталі прозвішчы землякоў і іх жыццёвыя лёсы.

Акрамя таго, Уладзімір Ліпскі – аўтар шматлікіх аповесцей, апавяданняў і казак для дзяцей.

А сваім чытачам нагадаем, што з-пад пяра Уладзіміра Сцяпанавіча выйшлі такія кнігі, як

«Аўцюкоўцы: Аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць» (1995), «Аўцюкоўцы» (2003), «Чыстая брахня: інструкцыя для Каласкоў і Калінак, якія позна вяртаюцца з вечарынак» (2006), «Аўцюкоўскія шуры-муры» (2008) і іншыя.

Сярод узнагарод Уладзіміра Ліпскага –  літаратурныя прэміі імя Я. Маўра і імя В. Віткі, міжнародная прэмія А. Швейцара і Дзяржаўная прэмія Беларусі, прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў, ордэн Францыска Скарыны, спецыяльная узнагарода ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Ліцера» «За асабісты ўклад у развіццё дзіцячай прэсы» і іншыя.

У дзень юбілею Уладзімір Сцяпанавіч атрымаў віншаванні з юбілеем і шчырыя пажаданні ад кіраўніцтва Калінкавіцкага раёна, а таксама ад тэатра народнага гумару «Вясёлыя аўцюкоўцы».

Разам са сваімі чытачамі далучаецца да самых найлепшых зычэнняў юбіляру і рэдакцыя раённай газеты.

←Страны Балтии объявили о скором открытии внутренних границ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика