Для пацыентаў з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19
Міністэрства аховы здароўя распрацавала памятку для пацыентаў, якія знаходзяцца дома ў сувязі з бессімптомным або лёгкім ходам COVID-19, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу
У Міністэрстве аховы здароўя растлумачылі, што дома могуць знаходзіцца толькі пацыенты з бессімптомным або лёгкім ходам захворвання, якім менш за 55 гадоў, якія не маюць хранічных захворванняў, звычайна ўскладняючых ход любой віруснай інфекцыі – цукровы дыябет, хранічная сардэчная недастатковасць, бранхіяльная астма і інш. Урач абавязкова прымае пад увагу, ці ёсць у чалавека магчымасць абслугоўваць сябе самастойна або з дапамогай сваякоў. Важна, каб жыллёвыя ўмовы дазвалялі жыць ізалявана, у тым ліку і ад сумесна пражываючых сваякоў. У сельскай мясцовасці ўлічваюцца рэальны час прыбыцця хуткай медыцынскай дапамогі і тэрытарыяльная блізкасць арганізацыі аховы здароўя.
Калі ўрач прыняў рашэнне, што пацыент можа лячыцца дома, яму прапануюць падпісаць інфармаваную згоду. Будзе назначана лячэнне.
Дома павінны быць тэрмометр (норма тэмпературы цела 36,7 градуса), гадзіннік з секунднай стрэлкай для мерання пульсу і частаты дыхання (ва ўзросце 15-50 гадоў норма – 60-85 удараў за мінуту, ва ўзросце ад 50 і старэйшых – 70-90 удараў за мінуту), танометр (норма 120/80 мм.рт.с. да 140/90 мм.рт.с.), пульсаксіметр (калі ёсць), працуючы тэлефон, пры пацверджанай пнеўманіі дыягностыку абавязкова праводзіць медработнік паліклінікі дома. У абавязковым парадку пры наяўнасці спадарожных захворванняў дома трэба мець усе базавыя прэпараты для лячэння асноўных захворванняў.
Праз кожныя тры гадзіны (калі ёсць неабходнасць – часцей) неабходна праводзіць меранне асноўных паказчыкаў здароўя: тэмпературы, частаты дыхання, пульсу, артэрыяльнага ціску (пры наяўнасці хвароб сістэмы кровазвароту), пульсаксіметрыі.
Медработнікі будуць тэлефанаваць пацыенту кожны дзень. Некалькі разоў за час бальнічнага яго наведаюць дома. У Міністэрстве аховы здароўя адзначылі, што ўсе медработнікі пры наведванні пацыентаў з COVID-19, а таксама ў час работы ва ўстанове аховы здароўя абавязаны выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы.
Калі стан пацыента пагаршаецца, яго шпіталізуюць у бальніцу для лячэння пад наглядам урачоў.