Памятаем кожнага: стартавала рэспубліканская акцыя да 75-годдзя Вялікай Перамогі
06.05.2020 10:30
—
Разное
![Памятаем кожнага: стартавала рэспубліканская акцыя да 75-годдзя Вялікай Перамогі](https://www.21.by/pub/news/2020/05/1588750255520247.jpg)
Асаблівай увагі сёння заслугоўвае не толькі подзвіг урачэй. У гэтыя святочныя дні беларусы успамінаюць кожнага, хто аддаў жыццё за Радзіму і Перамогу. Рэспубліканская акцыя аб’яднала ўсю краіну.
Ускладаюць кветкі да помнікаў і мемарыялаў ва ўсіх гарадах і райцэнтрах. Прадстаўнікі ўлады, дзеячы культуры, спартсмэны, артысты і проста неабыякавыя ідуць ушанаваць подзвіг тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Моладзь наводзіць парадак на месцах баявой славы па ўсёй краіне – ад абеліскаў у абласных цэнтрах да салдацкіх могілак у глыбіні лясоў. Марафон памяці толькі пачаўся. І падтрымаць яго здольны кожны.
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен и Telegram