Нацыянальная бібліятэка Беларусі падтрымала медыкаў у барацьбе з COVID-19
06.05.2020 09:00
—
Разное
Падтрымаць дактароў, якія штодня змагаюцца з хваробай, вырашылі і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі.
Словы падзякі ў прамым сэнсе заззялі на фасадзе адметнага будынку. “Мы разам!”, "Дзякуй медыкам! Дзякуй усім, хто дапамагае змагацца з вірусам!" Усё – на роднай мове. Сёння важная любая падтрымка, нават добрым словам.
На светлавым табло малюнак будзе з'яўляцца штодня а дзявятай гадзіне вечара. Раней падобным чынам супрацоўнікі бібліятэкі ўжо падтрымлівалі жыхароў Кітая і Іспаніі, якія перажывалі цяжкія часы пандэміі.
Подписывайтесь на нас в Яндекс.Дзен и Telegram