Навапалачаніна не ўзялі ў войска, і з гора ён разбіў тры машыны

Источник материала:  
05.05.2020 12:19 — Разное
Навапалачаніна не ўзялі ў войска, і з гора ён разбіў тры машыны
УУС Віцебскага аблвыканкама / БЕЛТА

Малады жыхар Наваполацка пашкодзіў тры аўтамабілі. Падрабязнасці здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама Віталь Сапроненка.

Малады чалавек атрымаў на прызыўной камісіі заключэнне пра сваю непрыдатнасць да вайсковай службы. Гэта было для яго вельмі непрыемна, і 18-гадовы хлопец з гора напіўся. Каля чацвёртай гадзіны ён пайшоў на вуліцу. Свой адчай і агрэсію навапалачанін вырашыў спагнаць на машынах, якія былі прыпаркаваныя на стаянцы каля аднаго з гандлёвых цэнтраў. Гэта заўважыў вартаўнік гандлёвага цэнтра і выклікаў міліцыю. 

Пасля затрымання юнака адвезлі ў лякарню, бо ён збіў сабе да крыві рукі. 

Потым хлопца даставілі ў Полацкі РАУС. На яго пачалі крымінальную справу.

←Найденная на улице кошка показала женщине котят после её просьбы – и это было очень мило

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика