Мінчук захрас у кратах, калі палез дамоў праз гаўбец

Источник материала:  
04.05.2020 10:46 — Разное
Мінчук захрас у кратах, калі палез дамоў праз гаўбец
Мінчук хацеў трапіць дадому, але нешта пайшло не так / minsk.mchs.gov.by

У нядзелю, 3 траўня, ў 16:31 мінскіх ратавальнікаў выклікалі да дома 124 на праспекце Ракасоўскага. Як паведамляе прэс-служба МНС, там у кратах захрас чалавек.

Высветлілася, што 60-гадовы мужчына забыся ключы ад ад дома. У сваю кватэру на першым паверсе ён паспрабаваў трапіць праз гаўбец, як рабіў не першы раз. Аднак штосьці пайшло не так, і мужчына захрас у кратах. 

Дапамогу яму выклікалі мінакі, якія заўважылі незвычайнае відовішча. Пры дапамозе падручных сродкаў ратавальнікі вызвалілі мужчыну. Ён пры здарэнні не пацярпеў.

←В Калинковичах мальчик застрял головой в системном блоке компьютера – ему помогли спасатели

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика