Трохгадовы хлопчык у Калінкавічах засунуў галаву ў сістэмны блок камп'ютара
04.05.2020 09:54
—
Разное
Дзіця ў Калінкавічах засунула галаву ў камп'ютар / кадр з відэа
Дапамога ратавальнікаў спатрэбілася трохгадоваму дзцяці ў Калінкавічах 3 траўня.
Як паведамляе прэс-служба МНС, у 14:44 ратавальнікам затэлефанавала жанчына і паведаміла, што хлопчык захрас галавой у корпусе сістэмнага блока камп'ютара.
Прыбыўшы на месца, ратавальнікі пабачылі, што дзіця засунула галаву ў разабраны сістэмны блок і не можа дастаць адтуль. Супрацоўнікі МНС выратавалі хлопчыка з дапамогай дыэлектрычных нажніцаў. Дзіця пры здарэнні не пацярпела.