У суботу ў Беларусі чакаюцца навальніцы
01.05.2020 12:24
—
Разное
Беларусь зачакалася сапраўднага цяпла / Reuters
У суботу, 2 траўня, у Беларусі чакаюцца навальніцы. Сіноптыкі папярэджваюць, што яны пройдуць толькі ў асобных раёнах краіны. Калі ўначы кароткачасовыя дажджы пройдуць месцамі пераважна на захадзе, дык у дзённыя гадзіны амаль па ўсёй тэрыторыі Беларусі.
У начныя гадзіны будзе ад +4 да +11 градусаў, удзень — ад +13 да +20 (на Гомельшчыне — да 23 цяпла).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў нядзелю, 3 траўня.