Імены, якія занесены на раённую Дошку гонару
На падставе пункта 9 Палажэння аб Дошцы гонару Камянецкага раёна, зацверджанага рашэннем Камянецкага раённага выканаўчага камітэта ад 29 верасня 2010 г. №1332 “Аб Дошцы гонару Камянецкага раёна” і разгледзеўшы вынікі работы прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Камянецкага раёна за 2019 год і прадастаўленыя ўпраленнямі, аддзеламі Камянецкага раённага выканаўчага камітэта матэрыялы, Камянецкі раённы выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
-
Занесці на Дошку гонару Камянецкага раёна наступныя працоўныя калектывы:
1.1. Відамлянскі сельскі Савет дэпутатаў, старшыня – КАРАЛЮК Марына Львоўна;
1.2. Высокаўскі гарадскі Дом культуры дзяржаўнай установы культуры “Камянецкая раённая клубная сістэма”, дырэктар – ГРЫПІЧУК Алег Барысавіч;
1.3. дзяржаўнае ўнітарнае спецыялізаванае будаўнічае прадпрыемства “Камянецкая будаўнічая перасоўная механізаваная калона №19”, начальнік – ТУРЫЧ Андрэй Іванавіч;
1.4. адкрытае акцыянернае таварыства “Белавежскі”, генеральны дырэктар – ДУНЬКОВІЧ Аляксандр Аляксеевіч (за эфектыўнае выкарыстанне сельскагаспадарчых угоддзяў);
1.5. адкрытае акцыянернае таварыства “Макарава-Агра”, прадстаўнік кіруючай кампаніі СААТ “Белавежскія сыры” – ПАРАФЯНЮК Андрэй Уладзіміравіч (за дасягнутыя высокія паказчыкі па тэмпах росту кошту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі і вынікі вытворча-эканамічнай дзейнасці);
1.6. адкрытае акцыянернае таварыства “Савушкіна пушча”, дырэктар – КРАПЧУК Васілій Мікалаевіч (за дасягнутыя высокія паказчыкі па вытворчасці і рэалізацыі малака);
1.7. рэанімацыйнае аддзяленне ўстановы аховы здароўя “Камянецкая цэнтральная раённая бальніца”, загадчык, урач анестэзіёлаг-рэаніматолаг – ФІЛІПОВІЧ Раман Уладзіміравіч;
1.8. сумеснае адкрытае акцыянернае таварыства “Белавежскія сыры”, намеснік кіраўніка па адміністрацыйных пытаннях – НАЗЕМНАЎ Максім Уладзіміравіч.
-
Занесці на Дошку гонару Камянецкага раёна наступных перадавікоў вытворчасці і сацыяльнай сферы Камянецкага раёна:
2.1. АДАМЧУК Анатолій Мікалаевіч, вадзіцель аўтамабіля 6 разраду філіяла “Аўтамабільны парк №9 г.Каменец” адкрытага акцыянернага таварыства “Брэстаблаўтасэрвіс”;
2.2. БОБР Віктар Аляксандравіч, дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства “АграНіва”;
2.3. ВАСІЛЮК Ірына Аляксандраўна, медыцынская сястра працэдурнага кабінета паліклінікі ўстановы аховы здароўя “Камянецкая цэнтральная раённая бальніца”;
2.4. ВАШЧУК Ніна Васільеўна, заатэхнік-селекцыянер адкрытага акцыянернага таварыства “АграТурна”;
2.5. ВЯРЭНІЧ Ірына Мікалаеўна, кіраўнік народнага клуба творчай моладзі “Свой круг” Відамлянскага сельскага Дома культуры дзяржаўнай установы культуры “Камянецкая клубная сістэма”;
2.6. ГАЛДЗІНАЎ Андрэй Генадзьевіч, начальнік цэха раслінаводства аддзялення Навасёлкі адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі”;
2.7. ГУК Аксана Іванаўна, брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі МТФ “Мачулішча” адкрытага акцыянернага таварыства “Макарава-Агра”;
2.8. ДЗЕГЦЯРОЎ Максім Сяргеевіч, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Відамлянскае”;
2.9. ДЗЯТЛАЎ Аляксандр Вячаслававіч, слесар-сантэхнік жыллёва-эксплуатацыйнага ўчастка г.Каменец камунальнага ўнітарнага шматгаліновага вытворчага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі “Камянецкая ЖКГ”;
2.10. ЛІПСТАЎ Іван Андрэевіч, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі”;
2.11. ЛУКАШЭВІЧ Міхаіл Андрэевіч, старшы майстар філіяла “Высокаўскае ДРБУ-137” камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Брэстаблдарбуд”;
2.12. ЛЯШКЕВІЧ Аляксандр Мікалаевіч, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі дзяржаўнай установы адукацыі “Высокаўская сярэдняя школа” Камянецкага раёна;
2.13. МІЛЮШЧАНКА Юрый Мікалаевіч, вадзіцель дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі санаторый “Белая Вежа” для ветэранаў вайны, працы і інвалідаў”;
2.14. МІХАЛЬЧУК Міхаіл Міхайлавіч, цясляр 5 разраду дзяржаўнага ўнітарнага спецыялізаванага будаўнічага прадпрыемства “Камянецкая БПМК-19”;
2.15. МІХАЛЮК Дзмітрый Міхайлавіч, трактарыст-машыніст аддзялення Расна адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі”;
2.16. ПАНАСЮК Уладзімір Мікалаевіч, геадэзіст, начальнік участка, старшы майстар унітарнага прадпрыемства “Камянецкае прадпрыемства меліяратыўных сістэм”;
2.17. САДОЎСКІ Віктар Яраслававіч, трактарыст-машыніст адкрытага акцыянернага таварыства “Агра-Пелішча”;
2.18. СЯРГЕЕВА Наталля Уладзіміраўна, аператар па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы адкрытага акцыянернага таварыства “Савушкіна пушча”;
2.19. СІДАРУК Юрый Пятровіч, вадзіцель аўтамабіля адкрытага акцыянернага таварыства “Савушкіна пушча”;
2.20. СТРАПКО Тамара Баталбіеўна, дырэктар дзяржаўнай установы “Відамлянская сярэдняя школа”;
2.21. ШАЦІЛА Сяргей Уладзіміравіч, загадчык рамонтнай майстэрні адкрытага акцыянернага таварыства “Камянецкі райаграсэрвіс”;
2.22. ШВАЙКО Надзея Іванаўна, аператар машыннага даення кароў адкрытага акцыянернага таварыства “Відамлянскае”;
2.23. ЮНЧЫК Аксана Мікалаеўна, аператар свінагадоўчага комплексу цэха племянная ферма адкрытага акцыянернага таварыства “Белавежскі”;
2.24. ЮРКО Анатолій Васільевіч, выкладчык установы адукацыі “Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійна-тэхнічны каледж”.