У апошні дзень красавіка па поўдні Беларусі пройдуць дажджы
29.04.2020 15:17
—
Разное
Да +17 будзе 30 красавіка / БЕЛТА
30 красавіка ў Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет.
Пераважна па поўдні краіны пройдуць дажджы, месцамі там магчымыя навальніцы. Вецер будзе паўночна-ўсходні ўмераны, пры навальніцах — парывісты.
Уначы прагназуецца ад -2 па поўначы да +11 па поўдні Беларусі. Удзень тэрмометры пакажуць 7-13 цяпла, па паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да 14-17 са знакам "плюс".