У Мінску шасцігадовы хлопчык захрас у вадаправоднай трубе
29.04.2020 10:23
—
Разное

Ратавальнікі дасталі ў Мінску хлопчыка з вадаправоднай трубы / minsk.mchs.gov.by
28 красавіка ў 20:08 мінскім ратавальнікам затэлефанавала жанчына. Яна паведаміла, што яе сыну трэба дапамога, бо нага хлопчыка захрасла ў трубе на будоўлі па вуліцы Талстога.
Высветлілася, што шасцігадовы хлопчык падчас прагулкі з бацькамі ўцёк на будаўнічую пляцоўку. Там ішла замена вадаправодных трубаў. Дзіця залезла ў трубу, а самастойна вылезці не змагло, адзначае прэс-служба МНС.
Ратавальнікі дасталі хлопчыка з трубы з дапамогай падручных інструментаў. Пры інцыдэнце дзіця не пацярпела