У сераду на поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы
28.04.2020 13:58
—
Разное
Беларусь, красавік 2020-га / Reuters
У сераду, 29 красавіка, на поўдні Беларусі чакаюцца навальніцы. Кароткачасовыя дажджы прагназуюцца практычна па ўсёй тэрыторыі нашай краіны, папярэджваюць сіноптыкі. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях месцамі тэмпература паветра можна падняцца да 24 градусаў цяпла. У Мінску будзе ад +12 да +14 градусаў.
Да канца тыдня ўмовы надвор'я істотна не зменяцца.