28 красавіка чакаецца вецер парывамі да 14 метраў за секунду
27.04.2020 14:05
—
Разное

28 красавіка ў Беларусі будзе да 23 градусаў цяпла / БЕЛТА
28 красавіка ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўночным захадзе зранку і ўдзень чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Вецер уначы будзе няўстойлівы 2-7 метраў за секунду. Удзень прагназуецца паўднёва-заходні вецер хуткасцю 5-10 метраў за секунду, парывамі да 14 метраў за секунду.
Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 цяпла, па ўсходзе месцамі чакаецца ад нуля да 2 градусаў марозу. Удзень будзе +13...+19, па паўднёвым захадзе — да 20-23 вышэй за нуль.