У мемарыяльным комплексе "Трасцянец" адбыўся пажар
27.04.2020 12:40
—
Разное

Вышка ў мемарыяльным комплексе "Трасцянец" / bsa.by
27 красавіка ў 3:30 мінскія ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у Заводскім раёне, перадае прэс-служба МНС.
Агонь узнік на тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "Трасцянец". Там загарэўся драўляны макет назіральнай вышкі. У выніку пажару пашкоджаная драўляная ашалёўка вышкі на плошчы 2 квадратныя метры.
Прычына пажару высвятляецца.
Трасцянец быў адным з найбуйнейшых нацысцкіх лагераў смерці у Еўропе. Паводле розных ацэнак, тут пахаваныя каля 200 тысяч чалавек. У савецкі час інфармацыя пра канцлагер замоўчвалася. Яго тэрыторыя была ўпарадкаваная толькі ў апошнія гады.