Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Источник материала:  
25.04.2020 — Разное

У межах рэспубліканскага суботніка на Кіраўшчыне актыўна, зладжана прайшлі работы па добраўпарадкаванні, азеляненні  горада і сельскіх населеных пунктаў, навядзенні парадку на зямлі.Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне
Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне
Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Калектывы арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў старанна працавалі на вызначаных аб’ектах у адпаведнасці з зацверджаным  планам мерапрыемстваў, які прадугледжваў і выдзяленне неабходнай тэхнікі.    
Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Працягваліся маштабныя работы па добраўпарадкаванні вёскі Боркі, дзе вядзецца рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”. На замацаваных аб’ектах шчыравалі прадстаўнікі раённых і абласных арганізацый.

 На пасадцы туй каля брацкай магілы на мясцовых могілках працавалі старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава.

Работнікі райсельгасхарчу, раённай ветэрынарнай станцыі, інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін, філіяла па Кіраўскім раёне РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” праводзілі работы па добраўпарадкаванні новай паркавай зоны.

У Кіраўску пасадкай дрэў па вул.Гагарына займаліся прадстаўнікі ўчастка паштовай сувязі, рэдакцыі  раённай газеты “Кіравец”, райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Работнікі УКП “Жылкамгас” забяспечвалі саджанцамі і вадой для паліву дрэў.


Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

У зоне адпачынку “Крынічка” наводзілі парадак работнікі райвыканкама, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне і фінансавага аддзела райвыканкама, РЦСАН.


Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Смецце і галлё на прыбярэжнай тэрыторыі возера “Селішча” прыбралі  калектывы ЦБУ №709 філіяла №703 ААТ “ААБ Беларусбанк” г.Бабруйска, РКЦ №617 у г.Кіраўску філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Кіраўскім раёне.

На прылягаючай да крыніцы ля санаторыя імя К.П.Арлоўскага тэрыторыі  навядзеннем чысціні і добраўпарадкаваннем займаліся працаўнікі раёна газазабеспячэння.


Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Шмат добрых спраў было зроблена ў сельскіх населеных пунктах.

Так, на ўездзе ў аг.Баравіца работнікі райвыканкама, філіяла СВК “Бераснёўскі” і мясцовага сельвыканкама выконвалі работы па высяканні сухіх дрэў, парасніка, іх уборцы, на пабелцы дрэў былі заняты прадстаўнікі райЦГЭ.

Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне Рэспубліканскі суботнік у Кіраўскім раёне

Уборка смецця на прыбярэжнай паласе Чыгірынскага вадасховішча была даручана супрацоўнікам аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Значныя работы былі праведзены па ачыстцы рэчышча ракі Любанка  на тэрыторыі Любоніцкага сельсавета. Тут працавалі прадстаўнікі сельвыканкама, упраўлення капітальнага будаўніцтва, раённай энергагазінспекцыі, раённага аб’яднання прафсаюзаў, члены садаводчага таварыства “Вялікая Гута” . Тэхніку прадастаўлялі РАПТЗ, УКП “Жылкамгас”, ДЛГУ “Бабруйскі лясгас”. На выразцы расліннасці былі задзейнічаны супрацоўнікі РАНС і камунальнікі.

Не засталіся ў баку ад суботніка іншыя арганізацыі – для ўсіх знайшліся справы, і іх выканалі на належным узроўні!

Фота Наталлі ХАДАКОВАЙ, Максіма МІКЕШЫНА.

     

←В Беларуси сняли запрет на продажу лекарств, цены на которые не зарегистрированы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика