Дубровенцы наводят порядок в городе

Источник материала:  
25.04.2020 — Разное

 Дубровенцы наводят порядок в городе

Красавік — традыцыйны час навядзення чысціні і парадку, а суботнік — добрая традыцыя, якая аб’ядноўвае пакаленні. Ва ўсе часы з надыходам вясны людзі спяшаліся навесці парадак на сваіх дварах, вуліцах, вытворчых тэрыторыях, у скверах і парках. Не стаў выключэннем і гэты год. Насуперак усім трывогам і хваляванням у сувязі з каранавіруснай інфекцыяй па ўсёй краіне праводзяцца суботнікі, людзі працуюць на свежым паветры і наводзяць парадак на зямлі.

Не з’яўляецца выключэннем і наш раён. Ужо не першы тыдзень наводзяць парадак як самі жыхары, так і працаўнікі УП ЖКГ «Дуброўна-Камунальнік». Спачатку вымяталі ад пяску вуліцы і тратуары, праводзілі абрэзку і пабелку дрэў, потым наносілі дарожную разметку. Не за гарамі — разбіўка клумб і высадка кветак.


Дубровенцы наводят порядок в городе

Зараз адным з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці з’яўляецца добраўпарадкаванне на мемарыяльным комплексе «Рыленкі» і навядзенне парадку на іншых воінскіх пахаваннях.

Прадстаўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, супрацоўнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, райвыканкама і іншых служб неаднаразова выязджалі ў Рыленкі, убіралі там будаўнічае смецце, разраўнівалі зямлю, выконвалі іншыя работы. Ужо некалькі суботнікаў на мемарыяле ў Шалашына правялі прадстаўнікі ТЦСАН, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва. Супрацоўнікі сельвыканкамаў разам з педагогамі і вучнямі, работнікамі сельскіх клубаў, шэфамі таксама займаюцца рамонтам помнікаў і ўборкай прылягаючых тэрыторый.


Дубровенцы наводят порядок в городе

А настаўнікі гарадскіх школ і прадстаўнікі аддзела па адукацыі ўжо амаль месяц наводзяць парадак на тэрыторыі аздараўленчага лагера «Лугаўцы», вядуць рамонтныя работы.

Вось і сёння многія дубровенцы працуюць на розных аб’ектах і замацаваных тэрыторыях. Сумесная праца для агульнай карысці і дух суботніка аб’ядноўвае людзей, так мы ўсведамляем сваё дачыненне да таго месца, дзе жывём і працуем, разумеем, што чысціня і парадак навокал — гэта справа нашых рук. І тым каштоўней вынік гэтай працы.

 Святлана ШУРПАКОВА.

←Больше всего зарабатывают в Минске. В Беларуси средняя зарплата в марте составила Br1213,6, в Минске – Br1801,5

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика