Дажджы і да +19 прагназуецца ў суботу па Беларусі
У суботу ў Беларусі чакаюцца дажджы / БЕЛТА
У суботу, 25 красавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, па поўдні месцамі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Вецер будзе заходні з пераходам на паўночны ўмераны, удзень — парывісты.
Уначы прагназуецца 3-9 цяпла, удзень будзе +10...+16, па паўднёвым усходзе — да 17-19 вышэй за нуль.
26 красавіка будзе воблачна з праясненнямі. Уначы па паўднёвым усходзе, а ўдзень у асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны, паўночна-заходні ўмераны, па паўднёвым усходзе — парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -4...+2, у паўднёва-ўсходніх раёнах будзе да 5 са знакам "плюс". Удзень чакаецца 7-13 цяпла.
У панядзелак, 27 красавіка, захаваецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. У асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночна-заходні ўмераны, удзень — парывісты.
Уначы прагназуецца ад -3 да +3, удзень паветра прагрэецца да 8-15 вышэй за нуль. Па паўднёвым захадзе чакаецца да 17 градусаў цяпла.