Скрыпліцкі сельскі Савет дэпутатаў – лепшы ў вобласці!

Источник материала:  
23.04.2020 — Разное

Прыемная навіна прыйшла днямі ў наш раён. Па выніках спаборніцтва сярод органаў мясцовага самакіравання Магілёўскай вобласці за 2019 год сярод сельскіх Саветаў дэпутатаў пераможцам прызнаны Скрыпліцкі сельскі Савет дэпутатаў (старшыня Жанна Міхайлаўна Рышкевіч) нашага раёна з  прысуджэннем пераходнага сцяга, дыплома I ступені і грашовай прэміі.

Дарэчы, пераходны сцяг Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў другі год запар атрымаў “прапіску” ў нашым раёне: летась пераможцам абласнога спаборніцтва стаў Добасненскі сельскі Савет дэпутатаў.

Сярод органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання трэцяе месца па выніках спаборніцтва за 2019 год – на рахунку старшага па дому №12 па вул.Савецкай г.Кіраўска Віктара Рыгоравіча Каляснёва з прысуджэннем яму дыплома III ступені і грашовага ўзнагароджвання.

Безумоўна, такая стабільнасць выніковай работы прадстаўнікоў органаў мясцовага кіравання Кіраўшчыны заслугоўвае самых добрых слоў!

Шчыра віншуем пераможцаў з выдатнымі дасягненнямі, жадаем далейшай плённай работы па вырашэнні пытанняў жыццезабеспячэння насельніцтва! 

←Маршрутное такси едва не снесло автобусную остановку на автодороге Р-20

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика