У Маладзечне арыштаваны мужчына, які прыдумаў гранату з расцяжкай у пад'ездзе

Источник материала:  
23.04.2020 11:14 — Разное
У Маладзечне арыштаваны мужчына, які прыдумаў гранату з расцяжкай у пад'ездзе
Гранату сапёры не знайшлі / З архіву pixabay.com

У Маладзечне арыштаваны мужчына, які прыдумаў гранату з расцяжкай у пад'ездзе. Здарэнне адбылося сёлета ў студзені. Пасля начнога тэлефанавання мужчыны (а ён скарыстаўся тэлефонам суседзяў, каб выклікаць супрацоўнікаў МНС) на ногі былі паднятыя мясцовыя ратавальнікі, міліцыянеры, сапёры. А маладзечанец быў п'яны і настолькі ўзбуджаны, што давялося выклікаць хуткую. Нічога небяспечнага ў пад'ездзе не знайшлі, паведамляе kraj.by.

У мужчыны, які трапіў пад суд, ёсць сям'я, малое дзіцё. Але ў тую ноч ён быў у сваёй маці. Экспертыза прыйшла да высновы, што ён, нягледзячы на алкагольнае ап'яненне, мог усведамляць свае дзеянні і адказваць за ўчынкі. За "загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы" мужчына атрымаў тры месяцы арышту і будзе прымусова лячыцца ад алкагалізму. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны.

←У Лукашенко обсуждают меры экономической и социальной поддержки в условиях коронавируса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика