Да 19 градусаў цяпла прагназуюць 23 красавіка
22.04.2020 15:56
—
Разное
23 красавіка будзе да +19 / БЕЛТА
У чацвер, 23 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні — уначы слабы, удзень умераны.
Уначы будзе ад -3 да +3, па захадзе — да 6 вышэй за нуль. Удзень сіноптыкі прагназуюць 13-19 цяпла.