Приглашаем жителей Кореличского района принять участие в викторине, посвященной 75-летию Великой Победы!

Источник материала:  
21.04.2020 — Разное

Приглашаем жителей Кореличского района принять участие в викторине, посвященной 75-летию Великой Победы!

Упраўленне адукацыі Карэліцкага райвыканкама, раённыя камітэт ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», савет Беларускага аб’яднання ветэранаў і арганізацыя «Белая Русь» запрашаюць да ўдзелу ў віктарыне «75 пытанняў да 75-годдзя Вялікай Перамогі».
Віктарына праходзіць з 22 красавіка па 2 мая 2020 года сярод вучняў і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, членаў ГА «БРСМ», ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, ваеннай службы і працы. Адказы на пытанні неабходна адпраўляць на электронны адрас innaileyko@gmail.com па 2 мая ўключна. Да ўдзелу дапускаюцца індывідуальныя і калектыўныя працы.
Удзельнікаў віктарыны, якія даслалі правільныя адказы ва ўстаноўленыя тэрміны, чакаюць прызы ад арганізатараў!

1. Калі быў падпісаны германска-савецкі дагавор аб ненападзенні (Пакт Рыбентропа-Молатава)?
2. Якую неафіцыйную назву атрымала баявая машына рэактыўнай артылерыі БМ-13?
3. У якім годзе адбыўся першы палёт штурмавіка ІЛ-2?
4. Хто падпісаў план “Барбароса”?
5. Колькі самалётаў страціла Чырвоная армія ў першы дзень вайны?

6. Што з’явілася адной з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа?
7. Хто з’яўляўся першым камандуючым групы армій “Цэнтр”?
8. Як называлася наступальная аперацыя нямецка-фашысцкіх войскаў у верасні-лістападзе 1941 года?
9. Кодавая назва другога этапа рэйкавай вайны.
10. Хто з камандуючых Чырвонай Арміяй першым атрымаў званне маршала ў час Вялікай Айчыннай вайны?

11. Колькі гадоў СССР юрыдычна знаходзіўся ў стане вайны з Германіяй?
12. Калі быў завершаны першы этап аперацыі “Баграціён”?
13. Хто быў кіраўніком канструктарскага бюро, дзе стварылі танк Т-34 перыяду Другой сусветнай вайны?
14. Назавіце аўтараў песні-набата “Священная война”.
15. Колькі гітлераўцаў загінула ў ходзе Бабруйскай аперацыі?

16. Назавіце прозвішча першага камандуючага 3-м Беларускім фронтам.
18. Які помнік узведзены на месцы “Мінскага катла”?
19. Як называўся французскі добраахвотны знішчальны авіяполк?
20. Назавіце колькасць канцэнтрацыйных лагераў у г. Гродна і яго наваколлі.

21. Колькі дзён працягвалася акупацыя горада Гродна?
22. Калі быў вызвалены горад Гродна?
23. Якую вёску Карэліцкага раёна ў 1943 годзе фашысты спальвалі некалькі разоў?
24. Назавіце дату вызвалення Карэліцкага раёна.
25. Назавіце дату стварэння Карэліцкага падпольнага райкама партыі.

26. Назавіце прозвішча камандзіра аднаго з партызанскіх атрадаў Карэліцкага раёна, якога партызаны называлі “Міцька”.
27. Адным з рэдактараў газеты Мірскага падпольнага раённага камітэта партыі ў час вайны быў Янка Брыль. Як называлася гэтая газета?
28. Назавіце дату пачатку блакады Ленінграда.
29. Якую “дарогу” падчас блакады Ленінграда людзі называлі “Дарогай жыцця”?
30. Калі і якім чынам пачалася Вялікая Айчынная вайна?

31. Назавіце галоўныя мэты нацысцкай Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза
32. Які подзвіг і дзе здзейсніў Мікалай Гастэла?
33. Які горад Беларусі на пачатковым этапе Вялікай Айчыннай вайны І. Сталін называў “беларускім Мадрыдам”, параўноўваючы яго абаронцаў з гераізмам байцоў рэспубліканскай Іспаніі?
34. Колькі дзён працягвалася абарона Магілёва?
35. Назавіце аперацыю германскага камандавання, план якой ляжаў на стале І. Сталіна яшчэ за тры дні да таго, як быў падпісаны Гітлерам

36. У чым заключаўся план “Ост”?
37. Які тэрмін выкарыстоўваецца для абазначэння масавага знішчэння нацыстамі яўрэйскага насельніцтва Еўропы ў перыяд Другой сусветнай вайны?
38. Назавіце скульптурную кампазіцыю, якая была ўстаноўлена на месцы Мінскага гета.
39. Што такое “рэйкавая вайна”?
40. Які горад з-за актыўных дзеянняў падпольшчыкаў немцы называлі страляючым?

41. Калі пачалася і закончылася Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя “Баграціён”?
42. Колькі беларусаў змагался на франтах Вялікай Айчыннай вайны?
43. У якім горадзе створаны манумент у гонар маці-патрыёткі Анастасіі Фамінічны Купрыянавай?
44. Колькі ўраджэнцаў Беларусі ўдастоены высокага звання Герой Савецкага Саюза?
45. Колькі дзён і начэй доўжылася Вялікая Айчынная вайна?

46. У якіх гарадах і пасёлках Гродзенскай вобласці вуліцы названы ў гонар М. А. Белуша? Што вы ведаяце пра яго?
47. Вінтоўку гэтага канструктара калібрам 7.62 за надзейнасць, дакладнасць і прастату вельмі любілі савецкія снайперы. Назавіце яго прозвішча.
48. Хто з’яўляецца прататыпам генерала Сярпіліна ў рамане К. Сіманава “Жывыя і мёртвыя”?
49. Якую зброю супраць фашысцкіх танкаў упершыню прымянілі воіны 100-й стралковай дывізіі пад камандаваннем генерал-маёра Русіянава ў баях пад Мінскам?
50. Які подзвіг здзейсніў ураджэнец Беларусі герой Савецкага Саюза Аляксандр Гаравец падчас Курскай бітвы?

51. За час акупацыі фашыскія захопнікі правялі больш за 140 карных аперацый супраць партызан і мірнага насельніцтва. Калі была праведзена першая такая аперацыя і як яна называлася?
52. Колькі этапаў выдзяляюць у развіцці партызанскага руху?
53. Колькі партызан дзейнічала на тэрыторыі Беларусі?
54. Які абласны горад Беларусі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першым і калі?
55. 16 ліпеня 1944 года ў Мінску прайшоў парад. Што гэта за парад?

56. Колькі ўдзельнікаў аперацыі “Баграціён” удастоены звання Героя Савецкага Саюза?
57. Што сімвалізуюць чатыры штыка на Кургане Славы ў Мінску?
58. Як называўся план нападзення гітлераўскай Германіі на СССР?
59. Хто здзейсніў 4 паветраных тарана і застаўся ўжывых?
60. Хто ўзняў сцяг Перамогі над Рэйхстагам?

61. Назавіце савецкіх палкаводцаў, двойчы ўзнагароджаных вышэйшым ваенным ордэнам “Перамога”.
62. Бітва, пасля якой стратэгічная ініцыятыва канчаткова перайшла ў рукі Чырвонай Арміі?
63. Аперацыя, у ходзе якой Чырвоная Армія завяршыла Вялікую Айчынную вайну
64. Крэпасць-герой, якая стала сімвалам нязломнай мужнасці, стойкасці і гераізму савецкіх воінаў у гады вайны.
65. Назавіце горад, за 1080 дзён акупацыі якога насельніцтва скарацілася са 180 тысяч да 118 чалавек.

66. Чый голас гучаў па Усесаюзнаму радыё, апавяшчаючы аб пачатку Вялікай Айчыннай вайны?
67. Назавіце скульптуру, якая сустракае наведвальнікаў Хатыні.
68. Які раённы цэнтр Гродзенскай вобласці быў вызвалены першым?
69. Які раённы цэнтр Гродзенскай вобласці быў вызвалены апошнім?
70. У гонар якога горада Гродзеншчыны прагучаў першы салют у Маскве?

71. Хто кіраваў абаронай Гродзеншчыны ў першыя дні вайны?
72. Назавіце прозвішча генерал-маёра, які загінуў пры вызваленні Карэліцкага раёна.
73. Назавіце першую пераможную бітву Вялікай Айчыннай вайны.
74. Як звалі легендарнага каня светла-шэрай масці, на якім Г. К. Жукаў прымаў парад Перамогі?
75. Калі і дзе адбыўся парад Перамогі?

 

←Слуцкий инспектор ГАИ спас ребёнка от удушья. Видео регистратора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика