5-гадовы хлопчык на чатырохколавым ровары выехаў са Слуцка ў бок Мінска

Источник материала:  
21.04.2020 18:07 — Разное
5-гадовы хлопчык на чатырохколавым ровары выехаў са Слуцка ў бок Мінска
Арцём паспеў праехаць тры кіламетры / З архіву pixabay.com

5-гадовы хлопчык на чатырохколавым ровары выехаў са Слуцка ў бок Мінска. На трасе яго заўважыла жанчына, якая патэлефанавала ў міліцыю. Як паведамляе прэс-служба міліцыі Мінскай вобласці, нарад ДПС знайшоў дзіця на 108-м кіламетры аўтадарогі Р-23 Мінск — Мікашэвічы. Каля раварыста спыніліся аўтамабілісты, якія праязджалі міма і цікавіліся, як ён апынуўся адзін на ажыўленай трасе.

Хлопчыка разам з роварам прывезлі ў слуцкую міліцыю. Сам ён не змог патлумачыць, дзе жыве, як завуць яго бацькоў, назваў толькі сваё імя — Арцём. Але неўзабаве бацькі самі звярнуліся ў міліцыю. Высветлілася, што ў сям'і пяць дзяцей. Яны гулялі ў імі на падворку і не заўважылі, як 5-гадовы сын кудысьці з'ехаў на ровары. Калі спахапіліся, спачатку шукалі яго на суседніх вуліцах.

З бацькамі міліцыянеры правялі прафілактычную гутарку. Вядома, што яны маюць толькі станоўчыя характарыстыкі.

У міліцыі падлічылі, што Арцём паспеў праехаць тры кіламетры.

←Электрический пикап Tesla сможет плавать

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика