Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда расказаў аб механізмах страхавання работнікаў устаноў аховы здароўя.
Страхавы фонд створаны пры прафсаюзе работнікаў аховы зда-роўя. Матэрыяльная дапамога ў залежнасці ад ступені цяжкасці захворвання складзе ад Br600 да Br5 тыс.
“Сёння створаны страхавы прафсаюзны фонд і мы пачынаем выплату матэрыяльных кампенсацый тым медыцынскім работнікам, якія знаходзіліся непасрэдна ў кантакце з хворымі на каранавірус і самі захварэлі. Медыцынскія работнікі выконваюць свой абавязак, наш святы абавязак — падтрымаць іх у гэтай сітуацыі, — адзначыў Міхаіл Орда. — Прэзідэнт падтрымаў гэту работу прафсаюзаў. Правілы фонду вызначаюць, што няма непатрэбнай бюракратыі і нейкіх прамаруджванняў. Каб атрымаць грашовую кампенсацыю, неабходна запоўніць заяву ад прафсаюзнай арганізацыі медыцынскай установы з прыкладаннем лістка непрацаздольнасці.” Старшыня ФПБ падкрэсліў, што сродкі будуць пералічвацца аператыўна без затрымак і якіх-небудзь пасрэднікаў.
“Адначасова мы ва ўсіх прафсаюзных арганізацыях стварылі касы ўзаемадапамогі. Іх работа найперш накіравана на членаў прафсаюза, у якіх складваецца цяжкі матэрыяльны стан у сувязі з прастоем арганізацый, заводаў, прадпрыемстваў. Сёння неабходна аказаць дапамогу тым, хто мае ў ёй патрэбу,” — дадаў Міхаіл Орда.
БелТА.