У суботу будзе пераважна без ападкаў, а ў нядзелю — мокры снег і дождж
17.04.2020 17:15
—
Разное
Субота ў Беларусі будзе пераважна без ападкаў / БЕЛТА
У суботу, 18 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі месцамі па паўночным усходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі — мокры снег, дождж. Вецер прагназуецца паўночна-заходні парывісты.
Уначы будзе ад -4 да +2, удзень чакаецца 7-13 цяпла.
19 красавіка, на праваслаўны Вялікдзень, уначы ў паўночна-ўсходніх, а днём і ў цэнтральных раёнах Беларусі пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Вецер будзе паўночна-заходні, паўночны ўмераны, удзень парывісты.
Уначы тэрмометры пакажуць -4...+1. Удзень паветра прагрэецца да 4-10 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе чакаецца да 12 градусаў цяпла.