Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя 30 сакавіка далі старт сумеснаму анлайн-праекту «Клёвыя канікулы». На працягу ўсяго канікулярнага тыдня кожны дзень школьнікі атрымлівалі анлайн-заданні, затым у сваіх пабліках у сосцетях размяшчалі фатаграфіі або відэа аб іх выкананні пад аднайменным хэштэгам #клёвыяканікулы. Дарэчы, у ліку заданняў на канікулы былі і такія, як прыбрацца ў сваім пакоі, прыгатаваць снеданне для ўсёй сям’і, арганізаваць вечар настольных гульняў, зладзіць піжамную вечарыну і пасадзіць расліну.
Канікулы працягнулі яшчэ на тыдзень, праект — таксама. І на другім тыдні «клёвых канікул» рабяты правялі трэніроўку дома, падрыхтавалі віртуальную экскурсію і дэсерт родным, таксама праверылі свой інтэлект, арганізавалі скайп-вечарыну і літаратурны вечар, падзяліліся лайфхакамі. Па выніках другога тыдня анлайн-праекта сярод хлопчыкаў і дзяўчынак з БРПА пераможцам стала Алеся Літвіновіч з аг. Малькавічы.
А яе аднавясковец Максім Кандраценка быў прызнаны лепшым у намінацыі «CodyCross».
Паколькі цяпер ідзе трэці тыдзень школьных канікул, БРПА вырашыла запусціць новы онлайн-праект «Час па-піянерску». Умовы ўсё тыя ж, толькі публікаваць выкананыя заданні актывісты павінны пад хэштэгам # часпа_піянерску. А ў ліку заданняў – расказаць пра сябе і сваіх захапленнях, зрабіць экспрэс-зарадку, адлюстраваць пяць розных эмоцый, змайстраваць што-небудзь сваімі рукамі, паўтарыць фота бацькоў у дзяцінстве і іншыя.