На УКП «Кіраўскія бытпаслугі» наладзілі пашыў тканевых масак

Источник материала:  
16.04.2020 — Разное

Зараз у нашай краіне многія прадпрыемствы арыентуюць сваю дзейнасць на выраб сродкаў індывідуальнай абароны для прафілактыкі каранавіруснай інфекцыі. Калектыў УКП “Кіраўскія бытпаслугі” таксама далучыўся да гэтай работы – у пачатку красавіка швейны цэх прадпрыемства выпусціў першую партыю тканевых масак.

На УКП «Кіраўскія бытпаслугі» наладзілі пашыў тканевых масак

На УКП «Кіраўскія бытпаслугі» наладзілі пашыў тканевых масак

Дырэктар УКП “Кіраўскія бытпаслугі” Вікторыя Пятруша расказала, што шыць маскі яны пачалі пасля таго, як на прадпрыемства сталі звяртацца кіраўнікі арганізацый і ўстаноў раёна, старшыні прафсаюзных камітэтаў з мэтай набыць гэтыя сродкі індывідуальнай абароны, каб засцерагчы свае калектывы ад інфекцый.
За некалькі тыдняў з метраў бязі, соцень маткоў нітак кіраўскія швачкі вырабілі некалькі тысяч масак. Яны маюць некалькі слаёў і могуць выкарыстоўвацца неаднойчы, дастаткова іх вымыць і папрасаваць. Зараз гэтымі маскамі карыстаюцца работнікі УКП “Жылкамгас”, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат”, ААТ “Дабаснянскае”.
Фотакарэспандэнт нашай газеты заспеў момант, калі швачкі выраблялі тканевыя маскі для калектыву цэнтральнай раённай бальніцы.
Вікторыя Пятруша дадала, што зараз амаль уся дзейнасць прадпрыемства перапрафілявана на пашыў сродкаў абароны, планавыя і індывідуальныя заказы на некаторы час прыпынены. Да калектыву швачак далучаюцца работнікі дрэваапрацоўчага цэха, комплексных прыёмных пунктаў. Пакуль працуюць толькі па папярэдніх заказах.
Яўгенія БЯЛЬКО.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.

←Лёгкие и не очень блюда. Готовим из того, что почти всегда под рукой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика